Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва

Экспазіцыя прысвечана творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва (1923–2021). Прадстаўлена больш за 60 жывапісных твораў мастака.

Размяшчаецца ў гістарычным цэнтры Мінска на тэрыторыі Верхняга горада ў будынку-помніку архітэктуры XIX стагоддзя.

Наведвальнікі галерэі пазнаёмяцца з усімі жанрамі жывапісу, у якіх працаваў майстар, здолеюць ацаніць яго яркую палітру, адчуць непаўторны стыль Л.Д. Шчамялёва.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі ў галерэі працуюць зменныя тэматычныя выставы.