14.09.2022. Адкрыццё выставы жывапісу Валерыя Таўкачова «Простыя рэчы» у Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва

14 верасня 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва адбылося адкрыццё выставы жывапісу Валерыя Таўкачова “Простыя рэчы”.

Работы Валерыя Таўкачова, прадстаўленыя на выставе “Простыя рэчы”, падахвочваюць нас зірнуць на тое, што так часта выслізгвае з поля нашага зроку. Дакладна і шчыра мастак раскрывае для нас унікальнасць кожнай рэчы, кожнага моманту, падкрэсліваючы іх сціплае зачараванне і прыгажосць. З цеплынёй і любоўю майстар шукае і знаходзіць гармонію ў штодзённасці, чэрпаючы натхненне і ва ўласнай майстэрні, і за яе сценамі – у любімым садзе.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 25 работ: нацюрморты і пейзажы, створаныя ў перыяд з 2010 па 2022 год. Кожнае палатно – плён карпатлівай і ўдумлівай працы, вынік пераасэнсавання ўласных адносін да творчасці.

583