ЭКСПАЗІЦЫЯ

Экспазіцыя - гэта візуальная рэтраспектыва творчасці Л. Шчамялёва, якая раскрывае асноўныя перыяды і напрамкі, жанравыя і тэматычныя перавагі аўтара з 1970-х да пачатку 2000-х гадоў. Прадстаўлены маштабныя гістарычныя палотны – «На роднай ніве», «Віцебск у вайне 1812 года»; панарамныя пейзажы Беларусі – Нарач, Лепельшчына, Лагойшчына, наваколле Мінска і Віцебска; партрэты блізкіх і родных людзей; філасофскія, настальгічна-лірычныя нацюрморты.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі працуюць часовыя тэматычныя выставы.