Гісторыя

Гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва створана на падставе рашэння № 115 Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23 студзеня 2003 г. як установа культуры музейнага тыпу. Аснову экспазіцыі галерэі складае калекцыя работ народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва, падораная ім сталіцы Беларусі. Калекцыя з 60 аўтарскіх палотнаў, перададзеная Мінску мастаком, з’явілася асновай галерэі, стварэнне якой стала годным выразам падзякі мастаку, чалавеку, грамадзяніну.

Для наведвання Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва адчынілася 20 мая 2003 г. у сталічным мікрараёне Серабранка. Аднак у 2015 годзе новая экспазіцыя галерэі была адчынена ў гістарычным цэнтры Мінска – у будынку, які з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ ст. і размешчаны па адрасе вул. Рэвалюцыйная, 10.