Наведванне Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва ўдзельнікамі творчай акцыі «Вясновы букет»

Навучэнцы Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў наведалі Галерэю мастацтваў Леаніда Шчамялёва і падзяліліся вынікамі творчай акцыі "Вясновы букет".

У рамках анлайн-урока, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, дзеці стварылі свае работы да Міжнароднага жаночага дня для любімых маці па матывах карціны Майстра.

Чакаем астатніх удзельнікаў акцыі ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва!

423