04.05.2023. Адкрыццё выставы беларускіх мастакоў-франтавікоў «Вясна Перамогі» у рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва

Пачатак мая - гэта першае цяпло, ласкавае сонца і свежая зеляніна. Пачатак мая - гэта памяць. Для кожнага беларуса гэта памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамоге. Памяць, якая навекі ўпісана ў гісторыю нашай краіны, кожнага горада, кожнай сям'і.

Народны мастак Беларусі Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў прайшоў усю вайну ад пачатку да канца. Узнагароджаны медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."

На выставе "Вясна Перамогі" прадстаўлены работы мастакоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, выдатных майстроў айчыннага выяўленчага мастацтва: Барыс Аракчэеў, Антон Бархаткоў, Віктар Грамыка, Адольф Гугель, Віктар Гаўрылаў, Пётр Данелія, Яўген Зайцаў, Аляксандр Казлоўскі, Мікалай Кандрацьеў, Абрам Кроль, Павел Масленікаў, Мікалай Назаранка, Мікалай Назарчук, Тарас Паражняк, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў і многія іншыя беларускія мастакі прайшлі дарогамі вайны тысячы кіламетраў, атрымалі раненні, змагаліся ў партызанскіх атрадах.

Гэтыя драматычныя падзеі пакінулі глыбокі след у жыцці і творчасці беларускіх майстроў, вызначылі стылявыя характарыстыкі і сэнсавую напоўненасць іх твораў – не толькі на драматычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і мірныя пасляваенныя дзесяцігоддзі. На палотнах – вобразы партызан, Герояў Савецкага Саюза, пранізлівая прыгажосць роднай зямлі. Мастакі-франтавікі, якія абаранялі нашу Радзіму, разам з усім народам набліжалі доўгачаканую Вясну Перамогі…

На выставе прадстаўлены работы з фондаў ДУ "Музей гісторыі горада Мінска" і ГА "Беларускі саюз мастакоў".

383