Віншаванне з Днем Перамогі!

Сябры!

Віншуем з Вялікім святам - Днём Перамогі! У гэты светлы дзень жадаем вам міру, здароўя і працвітання!

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў быў адным з Герояў, якія набліжалі доўгачаканую Перамогу. Народны мастак Беларусі Л.Д. Шчамялёў прайшоў усю вайну ад пачатку да канца. Удзельнічаў у бітве за Дняпро, быў цяжка паранены пад Мазыром. Ваяваў у складзе 4-га Кубанскага казацкага корпуса 2-га Украінскага фронту. Узнагароджаны медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."


Леанід Шчамялёў "Першы дзень міру".

Палатно, алей. 1981 г.

395