Запрашаем на экскурсіі ў Галерэю мастацтваў Леаніда Шчамялёва!

Летнія канікулы - выдатны час для таго, каб наведаць экскурсіі па юбілейнай выставе жывапісу і графікі "Леанід Шчамялёў - люстэрка эпохі" ў рамках 100-годдзя з дня нараджэння Майстра і бліжэй пазнаёміцца з творчасцю народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва.

Будзем рады бачыць вас у Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва на экскурсійных праграмах:

  • Тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі "Першыя штрыхі" (для 1-5 класаў);
  • Экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі "Беларусь-паэзія фарбаў Л. Шчамялёва" (для 6-11 класаў, ССНУ, ПТК);
  • Тэматычная экскурсія "Тэма вайны ў творчасці Леаніда Шчамялёва" (для школьнікаў 9-11 класаў, студэнтаў);
  • Экскурсія з элементамі квэста "Леанід Шчамялёў. Жыццё ў мастацтве" (для студэнтаў ВНУ і дарослых).

Чакаем вас!

356