11.07.2023. Урачыстае адкрыццё выставы «Леанід Шчамялёў. Выстава жывапісу да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі» ў Віцебскім центры сучаснага мастацтва

11.07.2023. Урачыстае адкрыццё выставы "Леанід Шчамялёў. Выстава жывапісу да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі" ў Цэнтральнай выставачнай зале Віцебскага центра сучаснага мастацтва (вул. Генерала Белабародава, 5) у рамках XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску 2023". Выстава з'яўляецца сумесным праектам УК "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" і ДУ "Музей гісторыі горада Мінска".

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў (1923-2021) – мастак і чалавек яркі, самабытны, непаўторны, верны сабе і сваім ідэалам. Гэта знакавая фігура для беларускага і савецкага мастацтва, а яго жыццёвы шлях – высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці. Творчасць Л. Шчамялёва – неацэнны ўклад у духоўную скарбніцу Беларусі.

У працах, напісаных чыстым колерам, у непаўторнай “шчамялёўскай” манеры – гісторыя краіны і людзей, родныя Віцебск і Мінск, вайна і мірны час Беларусі, гарады і пасёлкі, сельскія жанравыя сцэны і пейзажы, партрэты і нацюрморты.

На выставе "Леанід Шчамялёў. Выстава жывапісу да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі" прадстаўлена 40 твораў з фондаў ДУ "Музей гісторыі горада Мінска" і ГА "Беларускі саюз мастакоў".

693