101 год з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва (1923 — 2021)

Сёння, 5 лютага 2024 года споўніўся 101 год з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаурэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, кавалера ордэна Францыска Скарыны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва (1923 – 2021).

Яго палотны – шчырыя, яркія, лірычныя і такія зразумелыя, яны зачароўваюць, натхняюць, выклікаюць самыя светлыя думкі. Творчасць мастака засталася з намі назаўсёды. Яна вабіць новыя пакаленні, захапляе цудоўным светам, імя якому – Леанід Шчамялёў.

Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва запрашае ўсіх у свае залы, дзе можна пабачыць карціны Майстра, узгадаць забытыя ці атрымаць новыя ўражанні.

271