Цудоўны дэма-клас па акварэлі ад мастачкі Наталлі Шапавалавай у рамках выставы «Тонкі свет»

13 снежня 2024 года ў Арт-гасцёўні «Высокае мѣста» прайшоў цудоўны дэма-клас па акварэлі ад мастачкі Наталлі Шапавалавай у рамках выставы «Тонкі свет».

Госці мерапрыемства ўбачылі якімі тэхнікамі карыстаецца мастачка і як пры іх дапамозе нараджаецца непаўторны "жывы" вобраз. Акрамя таго, кожны атрымаў адказы на пытанні, якія яго цікавяць, пра творчасць Наталлі.

Застаўся ўсяго адзін дзень працы выставы «Тонкі свет», на якой прадстаўлены творы Наталлі Шапавалавай! Паспейце наведаць!

776