
Паважаныя сябры! Сёння, 21 лютага, адзначаюцца два святы – Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода.
Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва шчыра віншуе ўсіх з вельмі важным і прыгожым святам, якое адзначаюць усе краіны, што захоўваюць сваю гістарычную спадчыну і яе неад’емную складаючую – родную мову. Няхай беларускія словы гучаць у гутарках, песнях і вершах, з вуснаў дарослых і маленькіх. Няхай наша мова заўсёды будзе мовай кахання, дабра і міру!
Таксама віншуем усіх, хто мае дачыненне да экскурсійнай дзейнасці, усіх, хто дамапагае людзям атрымліваць новыя веды і эмацыянальныя ўражанні ў музеях, галереэях, у вандроўках па іншых гарадах і краінах. Мы віншуем нашых калег і жадаем незгасальный творчай энэргіі, поспехаў і ўдзячных слухачоў!